Праз жыццё галоўнага героя гэтае кіно адлюстроўвае амерыканскую гісторыю другой паловы 20-га стагоддзя і лёс людзей у ёй. «Форэст Гамп» - добры, смешны і сумны фільм - самая паспяховая праца знакамітага рэжысёра Роберта Земекіса. Стужка атрымала 36 розных узнагарод, у тым ліку 6 статуэтак «Оскар». Сам фільм і ягоныя героі сталіся легендай. Абсалютны “must see” для кожнага чалавека. Гісторыя Форэста Гампа, жыццё якога можна апісаць біблійнай фразай «будзьце як дзеці», шмат адкрые нам пра саміх сябе.
Ваш отзыв на фильм "Форэст Гамп"
6 оценок